«Паспяховы фэст»: моладзевае свята беларускай культуры і мовы



26 траўня ў кафэ «Грай» пройдзе фестываль пад назвай «Паспяховы фэст», мэта якога паказаць яскравыя і паспяховыя беларускія культурніцкія праекты і ініцыятывы. 

Арганізатарамі выступаюць «Арт Сядзіба», Cаюз беларускіх пісьменнікаў, кампанія «Будзьма беларусамі!», ПЭН-цэнтр і SAY.BY 

Фестываль адбудзецца ў кафэ «Грай» і суседнім дворыку з 16:00 да 22:00. 

Уваход ВОЛЬНЫ! Падтрымаць Свята можа кожны на molamola.by 

Неабходная РЭГІСТРАЦЫЯ на Свята тут

У праграме: Вялікія Беларускамоўныя, паэтычная частка, міні-лекцыі 10 фактаў пра поспех, інтэрактыў і прызы ад партнёраў Свята. 

Музычную частку распачне DJ set ад Хведара Грувіча, працягне Čas Łajna, K3tyvana, NAKA. 

У дворыку музея адбудзецца інтэрактыўны спектакль для дзетак, падчас усяго Свята будзе працаваць кірмаш ды забаўляльныя зоны ад паспяховых грамадскіх ініцыятываў.