Пастаноўка „Чорная ноч“ ад Купалаўцаў
13 гадоў таму
„Мы хочам, каб усе ведалі нашую гісторыю. Менавіта таму мы і вырашалі зладзіць пастаноўку, прысвечаную Чорнай Ночы – Ночы расстраляных паэтаў“ — пра гэта заявіла актрыса Свабодных Купалаўцаў Зоя Белахвосцік.
— Мы проста вырашылі хаця б зняць нашыя першыя кліпы, самастойна. У нас ёсць цудоўная кіраўніца літаратурнаю часткаю, што робіць усе нашыя сцэнары — гэта Валя Гарцуева. Яна ўсё выдатна робіць. Здымалі мы ў сутарэннях музею, нас туды ласкава пусцілі як купалаўцаў, мы працавалі шчыльна і зрабілі.
Паказ твору адбыўся ў Музеі Вольнай Беларусі.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя