Пастаноўку казкі “Салдат-доктар” рыхтуе Купалаўскі



Беларуская народная казка “Салдат-доктар” будзе пастаўленая ў Купалаўскім тэатры ў Менску. Раней яна выйшла на кампакт-дыску ў выглядзе аўдыёпастаноўкі, якую зладзілі Алег Хаменка з гуртом “Палац”.

– Я буду ствараць з музыкамі музыку да гэтага спектаклю на падставе той, якая ўжо ёсць на кампакт-дыску. Але там трэба значна большы аб’ём і мысленне, з разлікам пад сур’ёзны спектакль, прычым, думаю, мы яго будзем пазіцыянаваць не як дзіцячы, а як сямейны.

Над сінопсісам спектаклю“Салдат-доктар” працуе Андрэй Курэйчык. Рэжысурай зоймецца Сяргей Кавальчык. Казка вартая таго, каб пра яе даведалася не толькі Беларусь, але і ўвесь свет, – зазначае Алег Хаменка.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя