Паўстанне 1863 года на Берасцейшчыне
„Такім чынам, да зброі, народ Польшчы, Літвы і Русі! Да зброі! Бо гадзіна агульнага вызвалення ўжо прабіла, стары меч наш аголены, святы сцяг Арла, Пагоні і Архангела ўжо разгорнуты”.
Турма “на брыгітках”. Была створана ў комплексе будынкаў былога манастыра Брыгітак вайскова-папраўчая, а пазней перасыльная. Акурат пад час паўстання 1863 году (не захавалася).
157 гадоў таму выйшаў маніфест пра пачатак паўстання 1863 года.
Кажа краязнаўца Ігар Бараноўскі:
– Берасцейцы, як толькі даведаліся навіны з Варшавы, то адразу аднымі з першых хутка адрэагавалі. Яны салідарызаваліся з тымі пратэстамі, якія адбываліся ў Варшаве. Мясцовая шляхта, мясцовыя каталікі збіраліся ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа. Менавіта каля берасцейскага касцёла ў канцы 1862 года ўпершыню ў Берасці была знойдзена газета „Мужыцкая праўда”, якую выдаваў Кастусь Каліноўскі. Пра гэты факт мы ведаем з рапарту ваеннага начальніка Берасця падпалкоўніка Вімберга.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Літоўскі правінцыйны камітэт – орган кіраўніцтва паўстання ў Беларусі і Літве афіцыйна далучыўся да варшаўскіх паплечнікаў пазней 1 лютага 1863, аднак на Берасцейшчыне ў гэты час ужо ішлі баі. У беларускай гістарыяграфіі тыя падзеі вядомыя як паўстанне Кастуся Каліноўскага.
Сядзіба шляхціцаў з роду Ягмінаў ХІХ стагоддзя, канфіскаваная царскім уладамі за дапамогу паўстанцам.
Мазаіка з выявай Францішка Багушэвіча на фасадзе аднаго з савецкіх заводаў у Берасцейскім прамысловым вузле.
Герб Паўстання 1863 у продажы ў адной з берасцейскіх крамаў з нацыянальнай сімволікай.
Магіла паўстанцаў Карнелюкоў на каталіцкіх могілках Берасця.
Касцёл Узнясення Святога Крыжа ля якога быў знойдзены асобнік “Мужыцкай праўды” Кастуся Каліноўскага.
Транспарант з паролем паўстанцаў і выявай Кастуся Каліноўскага. Вільня.
Холмская брама Берасцейскай крэпасці, у якой былі пакараны смерцю як мінімум пяцёра ўдзельнікаў паўстання. На тэрыторыі фартэцыі месціліся турма “на брыгітках” у якой пастаянна трымалі каля сотні інсургентаў і кадэцкая вучэльня, выпускнікамі якой былі некаторыя з удзельнікаў паўстання. З крэпасці за пасярэдніцтвам мясцовых жыдоў знікала зброя для патрэбаў паўстанцаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце