Паўстанне 1863 года ў Беларусі: ці быў шанец на перамогу?
“Паўстанне 1863 года ў Беларусі: ці быў шанец на перамогу?”
Пра гэта ў адным з менскіх пабаў на чарговым пасяджэнні Цэху жывой гісторыі гутарыў з наведвальнікамі гісторык Зміцер Матвейчык.
– Наколькі моцна паўплывала гэтае паўстанне на станаўленне беларускага нацыянальнага руху, тут могуць быць самыя велізарныя разважанні. І яны сёння прадстаўлены ў самым вялікім спектры думак. Ад – так, безумоўна паўплывала і прычым радыкальным чынам і станоўча. Да абсалютна адваротнага – ніякім чынам і толькі ў негатыўны бок, і ўвогуле, нічога добрага не прынесла. Ісціна, як вядома, дзесьці прыкладна пасярэдзіне. Аднак у дадзеным пытанні мы будзем разважаць, паразважалі над тым, ці быў шанец на перамогу?
Цэх жывой гісторыі – гэта клуб, які збірае за куфлем піва гістарычных рэканструктараў і тых, каму неабыякавае мінулае нашай краіны.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск