Павел Белавус: З Лідскімі ўладамі можна і трэба супрацоўнічаць



У Лідскім райвыканкаме прайшла кансультацыйная сустрэча па тэме ўстаноўкі ў Лідзе помніка князю Гедыміну. Намеснік старшыні выканкама Віктар Пранюк запрасіў на сустрэчу заснавальніка культурніцкай пляцоўкі і грамадскай арганізацыі “Арт Сядзіба” Паўла Белавуса.

Бакі абмеркавалі накірункі будучага супрацоўніцтва ў справе дапамогі арганізацыі збору дадатковых сродкаў на помнік. Ураджэнец Ліды Павел Белавус станоўча і пазітыўна ацэньвае сустрэчу з кіраўніцтвам горада і ўскладае спадзеў на далейшае плённае супрацоўніцтва.

– Горад гатовы працаваць менавіта ў партнёрстве: Лідскі райвыканкам з аднаго боку і інфармацыйна асветніцкая ўстанова “Амарока”, ці “Арт-сядзіба” – з іншага боку. Горад займаецца юрыдычнымі і арганізацыйнымі пытаннямі. Мы са свайго боку дапамагаем інфрмацыйна – інфармаваннем праз сацыяльныя сеткі, праз СМІ. І дадаткова запусцім краўт-кампанію, у якой канкрэтна прапішам, якія сродкі патрэбныя, для чаго і якім чынам іх можна сабраць.

Пасля ў замку адбылася сустрэча з аўтарамі эскізу, які перамог у конкурсе, Вольгай Нячай і таксама з лідзянінам, скульптарам Сяргеем Аганавым.

Помнік князю Гедыміну плануецца паставіць у Лідзе сёлета. Падчас агульнагарадскіх суботнікаў ужо сабрана амаль палова патрэбнай суммы на выраб помніка.

Ён будзе ўсталяваны ў скверы каля Лідскага замка, які князь Гедымін пабудаваў у пачатку 14 стагоддзя.

[Not a valid template]

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара