Павел Cевярынец сабраў палову грошай на выданне “Беларусаліма”
На краўдфандынгавай платформе Тalaka.by працягваецца збор сродкаў на выданне першай кнігі рамана сустаршыні Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца пад назвай „Беларусалім”.
Як паведаміў аўтар, каля паловы сродкаў на выданне ён ужо мае.
– Кампанія ідзе даволі пасьпяхова: мы сабралі 12% сродкаў на платформе, затым у нас яшчэ каля 5% паабяцаныя і частка сродкаў перададзена проста на рукі. Людзі дораць грошы на выданне па-за платформай.
Раман Паўла Севярынца „Беларусалім” складаецца з трох кніг – першая кніга называецца “Золак”. Як раз на яе друк зараз ідзе збор сродкаў на платформе Talaka.by. Выданне запланаванак на восень. Павел Севярынец пісаў раман 12 гадоў — у тым ліку ў следчым ізалятары КДБ, на сутках у турме на Акрэсціна, у сваіх ссылках у Купліне ды Малым Сітне.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя