Павел Каралёў прачытаў ZOOM-лекцыю “У кіпцюрох ГПУ”



Знакамітыя беларусы – вязні турмаў ХХ стагоддзя. Даследчык гісторыі літаратуры Павел Каралёў прачытаў ZOOM-лекцыю “У кіпцюрох ГПУ”, у якой параўнаў умовы зняволення ў віленскіх Лукішках і ў менскай Амерыканцы.

– Кузьма Чорны слухаў пісьменніка Пестрака, як яго пыталі ў польскіх турмах, то Кузьма Чорны ведаў, што ў савецкіх было значна горш. І такі прыклад прывяду. Па-першае, на Лукішках у свой час сядзеў і Тарашкевіч, і Аляхновіч, і Уласаў, і Максім Танк. І многія ўвогуле пачыналі там літаратурную працу. Францішак Аляхновіч казаў пра Лукішкі: “Сяджу і пачынаю пісаць”. Віленскія Лукішкі, як правільна адзначыў Максім Гарэцкі, „былі імпульсам да маёй літаратурнай працы”. Яны час там не гублялі.

Напярэдадні ZOOM-лекцыі Павел Каралёў правёў і “жывую” экскурсію па Менску, прысвечаную мясцінам зняволення беларускіх дзеячоў культуры, палітыкі на працягу ХХ стагоддзя.

Цалкам матэрыял:

 

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск