Павел Латушка прызначаны генеральным дырэктарам Купалаўскага тэатра
Былы міністр культуры і пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка 6 лютага прызначаны генеральным дырэктарам сталічнага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
„Сёння, 6 сакавіка, падпісаны загад аб яго прызначэнні, таму можна казаць, што ён ужо генеральны дырэктар, — паведаміла БелаПАН спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Купалаўскага тэатра Паліна Крышчановіч. — Ужо сёння міністр культуры афіцыйна прадставіў яго калектыву тэатра”.
На пасадзе гендырэктара Купалаўскага тэатра Латушка змяніў Паўла Палякова, які звольніўся ў канцы мінулага года.
Фота: Максім Шумілін
