Павел Севярынец: Беларусізуем 3000 цэркваў праз дыскі, USB і QR-коды



Беларуская хрысціянская дэмакратыя пачала кампанію па беларусізацыі 3-х тысячаў цэркваў краіны. Па словах сустрашыні аргкамітэта па стварэнню партыі БХД Паўла Севярынца, зараз на краўфандынгавай платформе MolaMola адбываецца збор сродкаў.

На сабраныя сродкі плануецца выдаць 3 тысячы МР3 дыскаў, 300 USB-флэшак і наклад паштовак і плакатаў з QR-кодамі, праз якія можна спампаваць ці зайсці у сацсеткі, дзе будуць прэзентаваныя 150 найлепшых беларускамоўных хрысціянскіх спеваў.

За 11 апошніх гадоў мы стварылі цэлую серыю пад назвай „Беларускі хрысціянскі хіт”, – распавёў Павел Севярынец.

– Там ёсць хіты праслаўлення, і госпел, і рэп, і беларускі хрысціянскі рок, калядныя спевы на Раство, і велікодныя спевы на Пасху, бардаўскі хрысцінскі рок, пілігрымскія песні, патрыятычныя беларускія хрысціянскія спевы. Прычым кожны дыск – гэта выбар лепшых 30-40 трэкаў, пракатываем іх у фокус-групах, у розных канфесіях, у розных рэгіёнах, выбіраем 20 лепшых і вось іх ужо выдаем на дыску. А цяпер мы збіраем усё гэта разам на дыску МР3, або на USB-флэшцы.

„І гэтыя діскі з беларускімі песнямі плануем падараваць практычна ўсім цэрквам, якія знаходзяцца ў Беларусі”, – кажа Павел Севярынец.

Беларускае Радыё Рацыя