Павел Севярынец прэзентаваў „Беларускую глыбіню” ў Берасці



Берасцейцы сустрэліся з лідарам партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўлам Севярынцам у грэка-каталіцкай парафіі. Тут адбылася прэзентацыя яго новай кнігі ’’Беларуская глыбіня’’, а таксама прайшла дыскусія вакол яе. Павел Севярынец адзначыў, што берасцейская аўдыторыя ўспрыняла з цікавасцю яго творчасць:

– Глыбіня на Берасцейшчыне невымерная. Мне сёння вельмі спадабалася. Прэзентацыя вельмі цёплая, вельмі жывая. Такая нечаканая, людзі выходзілі, сведчылі самі. Ад Берасця сапраўды чакаў нейкага цуду, і гэты цуд адбыўся. Людзей вельмі шмат, дух добры.

Калі беларус дакапаецца да самага дна, да сябе самога, то ён знойдзе там вобраз і падабенства Божае, перакананы лідар БХД. „Таму гэтая кніга – гэта 84 эсе, 84 спосабы ўбачыць у Беларусі і ў беларусах Бога,” – адзначае Павел Севярынец.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя