Павел Сляпцоў: Дзякуючы вершам Юрася Касцюка мы заспявалі па-беларуску
Адзін з ветэранаў полацкай рок-сцэны рок-гурт “Версія” нечакана нават для самога сябе заспяваў па-беларуску.
Лідар каманды Павел Сляпцоў распавёў, што некалькі год таму да яго трапіў зборнік вершаў наваполацкага паэта Юрася Касцюка – пасля чаго пачалі нараджацца песні. Сёлета ў красавіку дзве беларускамоўныя песні “Версіі” трапілі ў ратацыю канала “Культура”.
– У нас і зараз ёсць песні на рускай мове. Але выйшлі і на беларускую мову. Да мяне трапіў зборнік вершаў Юрася Касцюка. І неяк я чытаў яго, мне спадабліся радкі, я ўзяў гітару і ў мяне атрымлася гэтыя радкі пакласці на музыку. І тады я пачаў больш уважліва яго чытаць і знайшоў яшчэ радкі, якія былі таму настрою майму адпаведнымі. Зараз на яго вершы ўжо чатыры песні я напісаў.
Рок- гурт „Версія” быў створаны ў Полацку напрыканцы 90-х гадоў. Гурт выконвае свае ўласныя песні, якія піша лідар каманды Павел Сляпцоў.
Цалкам матэрыял:
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя