Павел Станкевіч: Важна, каб на польскіх тэатральных пляцоўках з’явілася беларуская мова
Першы кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі стаў прадуктыўным, бо ў удзельнікаў была магчымасць пачуць розныя меркаванні.
Такую ацэнку даў рэжысёр, кіраўнік фонду Tutaka Павел Станкевіч. Дзеяч прыняў удзел у панэлі “Беларускі тэатр па-за межамі краіны: стан, стратэгіі існавання і ўзаемадзеяння, перспектывы”.
– Вельмі спадабаліся словы, якія прагучалі напрыканцы: гэта вельмі важна, каб на польскіх тэатральных пляцоўках з’явілася беларуская мова, таму што яна ў Польшчы як ідыш. Бо яна тут была, а для мяне, чалавека з Падляшша, гэта вельмі важна, каб было разуменне, што можна будаваць сучасны тэатр, але варта яго будаваць на падмурку, які быў калісьці. І гэта такая цікавая думка.
Нагадваем, Першы кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі ладзіўся ў Варшаве 16 і 17 верасня.
Цалкам размова:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя