“Пазнай Беларусь – 2015”
12 студзеня пачнецца прыём прац на конкурс “Пазнай Беларусь – 2015”, арганізаваны Беларускім грамадска-культурным таварыствам у Польшчы сумесна з Амбасадай Рэспублікі Беларусь. У конкурсе могуць прымаць удзел дзеці і моладзь, творчыя калектывы, гурткі асветных і культурных установаў Польшчы. Другі сакратар Амбасады Рэспублікі Беларусь у Польшчы Юлія Рубіна запрашае ўзяць удзел у конкурсе:
– На працягу трох месяцаў мы будзем прымаць працы, якія можна будзе даслаць на адрас Беларускага Грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку. Гэта могуць быць вершы, проза, малюнкі, мультымедыйныя прэзентацыі пра Беларусь. Пасля камісія будзе вырашаць, хто перамог у кожнай намінацыі. Намінацыі дзеляцца па ўзростах. Усяго пяць намінацый, і бяруць удзел дзеці ад 3 да 17 гадоў. Будуць прызы, якія рыхтуе консульства Беларусі ў Польшчы. Запрашаем да ўдзелу.
Апошні тэрмін падачы заявак – 5 красавіка 2015 года.
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава