Пазнавальныя выходныя з бясплатнымі экскурсіямі па Берасці
Прыняць удзел адразу ў двух экскурсіях «Я быў тут» запрашаюць прадстаўнікі агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч». Яны адбудуцца 19 і 20 сакавіка ў межах кампаніі «Наша мова», — паведаміла адна з галоўных арганізатараў мерапрыемстваў Алена Каховіч:
— Адбудзецца бясплатная экскурсія ў межах кампаніі «Наша мова» з Вольгай Малафеечывай. Гэта берасцейскі экскурсавод і краязнаўца. Яна распавядзе менавіта пра тую гісторыю, якую мы можам убачыць у Берасці. Экскурсія будзе абапірацца на будынкі, якія ў нас яшчэ стаяць, распавядзе пра розных людзей, якія з імі звязаныя. На жаль у нас не так шмат засталося старой архітэктуры, бо, як мы ведаем сярэднявечнае Берасце не захавалася.
Экскурсіі прыйдуцца даспадобы ўсім, хто хоча больш даведацца пра багатую гісторыю аднаго з найстарэйшых гарадоў Беларусі, пазнаёміцца з яго культурным жыццём, убачыць культавыя будынкі і даведацца пра таленавітых людзей, — падкрэсліваюць арганізатары.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце