П’ер Рышар – у Беларусі
Французскі кінаакцёр пакажа 19 лютага ў Менску ўласны спектакль.
Напярэдадні ён сустрэўся з журналістамі і назваў фільм са сваім удзелам, які можна лічыць самым палітычным.
– Самым палітычным маім фільмам можна лічыць “Цацку”. Але тут важна, хутчэй за ўсё, не тое, што гэта палітычны фільм, а тое, што ён крытыкую само валоданне ўладай і паказвае, да чаго гэта можа прывесці. Улада можа вам даць шмат грошай, як гэта было ў фільме, і з гэтай прычыны чалавек пачынае ўспрымаць навакольны свет як падначаленых, слугаў. Такім чынам, я пераўтвараюся ў цацку ў руках дзіцяці.
Таксама для акцёра стала адкрыццём, што рака Бярэзіна, дзе разбілі войска Напалеона, знаходзіцца ў 75 км ад Менска. Назва беларускай ракі дагэтуль застаецца ў французскай мове сінонімам катастрофы.
– Напрыклад, можна сказаць так: я тут граў адну п’есу – гэта поўная Бярэзіна.
Аўтабіяграфічны монаспектакль „П’ер Рычард III” з П’ерам Рышарам у галоўнай ролі пройдзе сёння ў канцэртнай залі “Менск”.
Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота mag.relax.by