Перавыдадзена анталогія старабеларускага гумару



У сталічнай кнігарні “Галіяфы” адбылася прэзентацыя перавыдання знакавай для Беларусі пачатку дзевяностых гадоў мінулага стагоддзя кнігі Льва Казлова “З дазволу караля і вялікага князя” – зборніка гістарычных анекдотаў і показак часоў Вялікага Княства Літоўскага.

Kazlou5

Пра новае жыццё старой кнігі расказвае выдавец Зміцер Вішнёў:

– З ініцыятывай перавыдаць кнігу ў “Галіяфы” прыйшоў сам аўтар. Пра яе я ведаў вельмі добра, першае выданне ёсць у маёй хатняй бібліяіэцы, таму, зразумела, мне ідэя вельмі спадабалася. Мы захацелі яе палепшыць.  Разам з аўтарам падумалі-падумалі і выдалі яе ў цвёрдай вокладцы.

Перавыданне кнігі “З дазволу караля і вялікага князя” прысвечана памяці Пятра Драчова – мастака, які афармляў яе ў 1992 годзе. Прадмову напісаў паэт Уладзімір Някляеў.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.