Perfect у Беластоку
Летась у Беластоку быў адкрыты новы, сучасны стадыён і агульнакраёвыя гастрольныя туры вядомых польскіх рок-гуртоў пачалі ўключаць у сваю трасу і сталіцу Падляшша. Гэтым разам на белостоцкім стадыёне выступіла легендарная каманда Perfect, у рамках туру, прысвечанага 35-годдзю гурта.
Гледачы цёпла сустрэлі сваіх любімых музыкаў – пазнавалі хіты па трох першых нотах, спявалі разам з вакалістам Гжэгажам Маркоўскім, адрываліся ў танц-зоне.
Трэба сказаць, што і музыкі паказалі добрую праграму, якая аб’яднала як старыя хіты, так і зусім новыя песні. Дарэчы, Perfect дасёння творча актыўны. Гжэгаж Маркоўскі пад час канцэрта паведаміў, што калектыў зараз працуе над запісам новага альбому – акустычнага.
[Not a valid template]
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.