Персанальныя выставы да 80-годдзя мастакоў Басалыгі і Марачкіна



Да 80-годдзя мастакоў Уладзіміра Басалыгі і Аляксея Марачкіна ў сталічным Палацы мастацтваў адкрылі іх персанальныя выставы.

Кажа мастацтвазнаўца Таццяна Гаранская:

– Уклад гэтых двух мастакоў я хачу сказаць адным словам: “пачынальнікі”. Мастакі, каторыя год за годам, нягледзячы на тое, што здымалі творы, забаранялі выставы ад 70-х гадоў неслі ў беларускае грамадства нацыянальную свядомасць. Яны стваралі гэту плашчаніцу нацыянальнай свядомасці, якую цяпер моладзь нясе ў сцягу па нашых праспектах.

Уладзімір Басалыга не дажыў усяго тры месяцы да свайго юбілею. На адкрыцці выставы пра ягоны мастацкі і грамадскі даробак казалі калегі, у тым ліку і ягоны паплечнік Аляксей Марачкін.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск