Першая прэзентацыя дзіцячай кнігі
У Сялявіцкай сельскай бібліятэцы Слонімскага раёна адбылася першая прэзентацыя кнігі для юных чытачоў “Слонік і гармонік” Сяргея Чыгрына, якая нядаўна пабачыла свет.
Галоўнымі слухачамі і ўдзельнікамі прэзентацыі кнігі былі дзеці з мясцовага школьнага лагера адпачынку, а гэта вучні 1-7 класаў, разам са сваімі настаўнікамі.
Напачатку прэзентацыі загадчыца бібліятэкі Ірына Каранец расказала пра аўтара кнігі, пазнаёміла прысутных з выставай, прысвечанай яго творчасці. А потым яна адрасавала слова Сяргею Чыгрыну, які чытаў свае вершы, а таксама адказваў на шматлікія пытанні дзяцей.
Падчас прэзентацыі госць правёў некалькі літаратурна-краязнаўчых конкурсаў, а пераможцам уручыў свае кнігі з аўтографамі.
Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
