Першая прэзентацыя “Слонімскіх настрояў”
У народным музеі імя Аляксандра Жукоўскага сярэдняй школы № 4 г. Слоніма адбылася першая прэзентацыя кнігі вершаў “Слонімскія настроі”, прысвечаная Слонімшчыне.
Укладальнік кнігі Сяргей Чыгрын распавёў настаўнікам і вучням пра задумку кнігі, пра тое, што выданне вельмі каштоўнае для тых, хто цікавіцца гісторыяй Слонімшчыны і паэзіяй. “У кнігу ўвайшлі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя Слонімшчыне, яе людзям, вёскам, гораду над Шчарай, падзеям, якія адбываліся на слонімскай зямлі, рэкам і азёрам і г.д. Кніга вельмі карысная для падрыхтоўкі розных мерапрыемстваў, конкурсаў, творчых прац, звязаных са Слонімшчынай, бо ў кнізе можна знайсці вельмі шмат паэтычных радкоў, напісаных беларускімі паэтамі розных пакаленняў”, – адзначыў Сяргей Чыгрын.
Школьнікі да сустрэчы падрыхтавалі невялікую літаратурную прэзентацыю, цікавіліся гісторыяй роднага краю і беларускай літаратурай, распавядалі пра свае захапленні.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім