Першая прэзентацыя «Верасня» у Слоніме
У суботу, 11 кастрычніка, у Слоніме беларускія пісьменнікі Эдуард Акулін, Леанід Дранько-Майсюк і Сяргей Чыгрын прэзентавалі літаратурна-мастацкі часопіс для моладзі “Верасень”.
Прэзентацыі адбыліся ў сярэдніх школах № 4 і № 8.
Рэдактар часопіса Эдуард Акулін распавёў слонімцам пра “Верасень”, праспяваў некалькі сваіх песень, асабліва спадабалася ўсім песня пра Янку Купалу. Вучні і настаўнікі экспромтам вывучылі прыпеў песні і дапамагалі барду спяваць, а некаторыя вучня проста ўсталі і стоячы гучна выконвалі: Янка Купала, Янка Купала, Янка Купала ідзе…
Чыталі свае творы і адказвалі на пытанні прысутных Леанід Дранько-Майсюк і Сяргей Чыгрын. Да гэтай сустрэчы настаўнікі школ падрыхтавалі спецыяльныя мультымедыйныя прэзентацыі пра творчасць беларускіх літаратараў.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
Фота аўтара