Першая скрыпка опернага тэатра пакінула Беларусь



Звольненая за выказванне грамадзянскай пазіцыі з Вялікага тэатра Беларусі Рэгіна Саркісава пераехала ў Літву.

Пра гэта „Народнай Волі” распавяла сама былая канцэртмайстар аркестру і былая першая скрыпка Вялікага тэатра. 27 кастрычніка музыкі тэатра перад пачаткам спектакля публічна выказаліся супраць гвалту ў краіне. Пасля гэтага пяцёра з іх былі звольненыя. Гэта дырыжор Андрэй Галанаў, саліст Ілля Сільчукоў, канцэртмайстар аркестра Рэгіна Саркісава, музыкі аркестра Ала Джыган і Аляксандра Пацёміна.

Саркісава распавяла журналістам, што цяпер яна знаходзіцца ў Вільні. Яны з мужам прайшлі конкурс у аркестр музычнага тэатра Клайпеды. Экс-канцэртмайстар кажа, што не чакала такой жорсткай рэакцыі на выступ музыкаў перад спектаклем. У снежні яе зноў пачалі турбаваць з міліцыі.

Беларускае Радыё Рацыя 

Фота для часопіса «Партнёр»