Першая Сусветная: жыццё пад акупацыяй
На Піншчыне пачынаюцца мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю завяршэння Першай Сусветнай вайны. Пінскі музей Беларускага Палесся адкрывае выставу «Першая Сусветная вайна: жыццё пад акупацыяй», якая будзе працаваць да лістапада.
На выставе прадстаўлена шмат здымкаў Пінска ваеннага перыяду, якія, між іншым, зрабілі самі нямецкія жаўнеры, адзначае гісторык-краязнаўца Эдвард Злобін:
– Хто займаецца гісторыяй Піншчыны, ведае, што найбольш яскравы след пакінулі самі немцы падчас вайны, якія выдалі некалькі набораў з відамі Пінска і Палесся. Іх ніхто не пераўзышоў у папулярызацыі нашага краю.
У суботу жалобныя мерапрыемствы адбудуцца на пінскіх старажытных могілках, дзе дагэтуль захавалася шмат пахаванняў жаўнераў Першай Сусветнай вайны.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота pinsk.eu