Першы ў Беларусі паказ фільму пра абарону Гародні ў 1939 годзе



Першая прэзентацыя ў Беларусі фільма “Кроў на бруку”, пра абарону Гародні ў 1939 годзе сабрала больш сотні гарадзенцаў.  kin07878

Дакументальная стужка, зробленая ў Польшчы з дапамогай фундацыі Лелевеля працягласцю каля 30 хвілін распавядае пра баі ў горадзе, пра лёс жаўнераў, што змагаліся на вуліцах гораду, пра маладых дзетак-харцэраў, што “кактэйлямі Молатава” падбівалі савецкія танкі.

kino1

Прадстаўнікі незалежнага Саюза Палякаў для таго, каб паўстаў гэты фільм сабралі 9 тысяч злотых.

kino125

Пра абарону горада, якая стала ідэяй стварэння гэтага фільма, распавядае Юзаф Пажэцкі, гісторык і сябра незалежнага Саюзу Палякаў:

– Гэта была адзіная бітва, якая адбылася тут – на усходніх тэрыторыях. Ужо была занятая Вільня, быў заняты Львоў. Савецкія войскі даходзілі да Беластоку. А Гародня баранілася два дні. І не было тут войска, якое рэгулярна існавала, войскі былі перакінутыя на нямецкі фронт, пад мяжу нямецкую.

[Not a valid template]

Гарадзенцы спадзяюцца, што з цягам часу паўстане вялікі мастацкі фільм, прысвечаны абаронцам Гародні, якім за змаганне абяцалі даць вышэйшую ўзнагароду – ордэн Віртуці Мілітары.

 Беларускае Радыё Рацыя