Першая выстава гарадзенкі Надзеі Пачобут



У гарадзенскай антыкавярні “Жывы час” адкрылася першая персанальная выстава гарадзенкі Надзеі Пачобут.

IMG_7512 1

Студэнтка Гарадзенскага ўніверсітэта на сваёй першай выставе ў родным горадзе паказала працы, на якіх адлюстраваны пачуцці людзей. Па словах аўтаркі, большасць яе працаў, якія яна малюе ўжо больш за 10 год, знаходзяцца ў прыватных калекцыях за мяжой.

– Карціны, прадстаўленыя на гэтай выставе, маляваліся для людзей. Кожная з іх малявалася для канкрэтнага чалавека. Але я паказвала не толькі характар канкрэтнага чалавека, але і агульначалавечыя якасці, такія як вера, дабрыня, радасць. Я разумею, што кожны чалавек – унікальны, мае сваё асобае прызначэнне, таму я ў сваіх працах спрабую натхняць людзей на нешта.

Сустрэча нагадвала сустрэчу родных і сяброў, тут таксама былі бацькі мастачкі, яе браты і сёстры і шмат гарадзенскай моладзі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня