Першы сольны канцэрт Ігара Палынскага ў Беластоку



Упершыню ў Беластоку – сольны канцэрт лідара беларускага гурту Sumarok Ігара Палынскага. А менавіта ў гэты дзень Ігару спаўняецца 30 гадоў.

Гурт Sumarok быў заснаваны ў Полацку (Беларусь) у 2009 годзе. За гэты час гурт адыграў дзясяткі канцэртаў і фестываляў, былі створаныя сінглы, альбомы і кліпы (2 кліпы афіцыйна прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі).

Слухайце іх музыку: https://soundcloud.com/sumarok

Глядзіце: https://www.youtube.com/@sumarok

Дата: 20 чэрвеня 2023 г., 19:00

Месца: Вялікі Пакой, Malmeda 3, Беласток

Уваход: вольны

Прыходзьце паслухаць добрую музыку і павіншаваць імянінніка!