Першы Судаходны фестываль раннесярэднявечнай рэканструкцыі “З вараг у грэкі”



Распачаўся першы у Беларусі Судаходны фестываль  раннесярэднявечнай культуры “З вараг у грэкі 2014. Нёман”. Пачаткам тыднёвага фестывалю стаў наземны лагер вікінгаў у Музеі жывой гісторыі “Панёманскае гарадзішча” на беразе Нёмана каля Бярозаўкі.

bpP36oP9iN8

Наведнікам фестывалю былі прадстаўленыя сярэднявечныя майстры, музыкі, двубоі і бугурт паміж камандамі баявых караблёў. Зборная каманда з Беларусі на малым баявым караблі “Яцьвяг” і зборная каманда Украіны з гарадоў Херсон і Чарнаўцы на караблі “Фрэя” адправіліся ў доўгі шлях па Нёмане да Гародні.

Па словах Аляксея Карандзея, аднаго з арагнізатарў фестывалю, ідэя будаўніцтва ўнікальнага для нашай краіны карабля ўзнікла яшчэ некалькі гадоў таму.

– Ідэя караблебудавання нам даўно была цікавай. Мы доўга выношвалі гэтую мару. А паколькі заняліся рэканструкцыяй старажытнага побыту, ваеннай справы, то падумалі, чаму б не пабудаваць карабель? Змаглі. Будавалі яго з красавіка. Пакуль ён адзіны ў Беларусі, таму – ўнікальны.

Першы Судаходны фестываль “З вараг у грэкі” працягнецца вялікімі варажскімі стаянкамі каманд беларускага “Яцьвяга” і ўкраінскай “Фрэі” ў Мастах 24-га і ў Гародні 27 верасня.

[Not a valid template]

[Not a valid template]

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара