Першы ў Беларусі Музей выцінанкі неўзабаве пачне сваю працу
Выцінанка – гэта значна больш, чым проста ажурны ўзор, выразаны з паперы. У беларускай выцінанцы выкарыстоўваецца шмат сімвалаў беларускай традыцыі: з вуснага фальклору, вышыўкі, ткацтва, роспісу.
Менавіта таму народная майстрыца, загадчыца секцыі выцінанкі Беларускага саюзу майстроў народнай творчасці Вольга Бабурына вырашыла стварыць першы ў Беларусі Музей выцінанкі.
Яна нагадвае, што беларуская выцінанка нядаўна атрымала статус гістарычна-культурнай каштоўнасці.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіва Вольгі Бабурынай