Першы выпуск беларускага альманаху перакладаў прысвечаны Генрыку Сенкевічу
«Перакладніцкае атэлье» – прадукт менскага Цэнтру «Студыя-Мовія» і ягонай Лабараторыі літаратурнага перакладу. Прэзентацыя альманаху і публічная лекцыя адмыслоўца з Лодзі Веслава Пшыбылы былі прымеркаваныя якраз да шасцігоддзя Цэнтру «Студыя-Мовія».
Дзеля перакладу была абраная прыпавесць Сенкевіча «Legenda Żeglarska» – схаваная між радкоў квінтэсэнцыя польскай гісторыі ад 10-га да 18-га стагоддзя, кажа заснавальніца і кіраўніца цэнтра Інэса Кур’ян.
– На наступны год вызначыліся, што ў нас будзе конкурсны пераклад авангарда. Гэта вялікае выпрабаванне, бо перш за ўсё, гэта будуць паэтычныя тэксты. Мы надрукуем гэта ў нашым „Перакладніцкім атэлье”. І зробім выпуск як толькі правядзём гэты конкурс.
Інэса Кур’ян спадзяецца, што ў наступным альманаху знойдзецца месца і тэкстам адмыслоўцаў па аналізе перакладаў, у тым ліку і з польскага боку.
[Not a valid template]
Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.
Фота аўтара.