Песні Алеся Дзянісава на словы Чобата — ужо ў Гародні
Дыскі з альбомам пад назвай “Кароткая гісторыя Беларусі” з’явіліся ў гарадскіх кропках незалежнага распаўсюду. Альбом — гэта 24 песні, напісаныя музыкам на словы сляпога паэта са Скідзеля Алеся Чобата і выкананыя пад гітару. Распавядае сам музыка:
– Цягам прыблізна 2 гадоў гэтыя песні складаліся. Атрымалася 24 песні, якія былі запісаны на хатняй студыі гарадзенскага гурта Race Of Dreamers. Па-аўтарску перапрацаваны паэтам нейкія падзеі, асобы, якія яго закранулі.
Дыскі выдаў Алесь Мазанік і кампанія imbryk.by. У Гародні іх можна замовіць ў “Цудоўні” ды ў “Цэнтры гарадскога жыцця”. У Польшы дыскі ўпершыю з’явяцца на Фестывалі музыкі маладой Беларусі “Басовішча-2017”.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня