“Песні пра зубра” Гусоўскага – 495 гадоў
495 гадоў таму пабачыла свет “Песня пра зубра” Міколы Гусоўскага, напісаная на лацінскай мове.
Сваім бачаннем гэтага твора дзеліцца пісьменнік Павел Касцюкевіч:
– „Песня пра зубра”. Мы яе разглядаем як роздум пра Радзіму на шляхах сярэднявечнай Еўропы. Энцыклапедыя шляхецкага жыцця. Насамрэч гэта рэкламны праспект. Ён быў напісаны на лаціне, ён быў напісаны для Папы Рымскага, ён быў напісаны з адной мэтай – прывабіць інвестыцыі. Там нібыта апісваецца клімат, ландшафт нашай краіны. Але насамрэч апісваецца фінансавы клімат, эканамічны ландшафт і расказваецца: прыязджай да нас, укладай. Там фактычна ідзе слоганамі: “Купляй і будуйся нашчадак бязлесны…” У Еўропе тады ўжо лясоў не было.
Мікола Гусоўскі напісаў гэтую паэму ў 1522 годзе ў Рыме па замове Папы Льва Х Медзічы , які захацеў больш даведацца пра Вялікае Княства Літоўскае і тамтэйшага звера-волата – зубра.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск