“Песні старой Еўропы” прэзентавалі ў Менску
Першы амерыканскі фільм пра беларускі фальклор “Песні старой Еўропы” прэзентавалі ў Менску. Яго рэжысёркай стала беларуска Вольга Дземка, якая жыве ў ЗША.
[youtube id=”lT4Q23Ci40o”]
Папярэднія паказы стужкі адбыліся ў Сіэтле і асобных вёсках Гомельшчыны ды Берасцейшчыны, дзе 5 гадоў таму праходзілі здымкі.
Вольга перадае ўражанні гераіняў фільма – вясковых спявачак:
– Яны сказалі, што яны мне, па-першае, не паверылі, калі я сказала, што я з Амерыкі. Па-другое, яны не верылі, што я ўвогуле нейкі фільм раблю, і што я яго даздымаю. Па-трэцяе, ну ездзіць нейкая дзеўка, тэлефануе да іх, там нейкія лісты шле, ну і добра. А тут, калі яны пабачылі фільм, яны вельмі проста расчуліліся.
У інтэрнэце стужка з’явіцца толькі ў наступным годзе. Пасля таго, як павандруе па кінафестывалях і тэлеканалах.
Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя