Песні цара Саламона ў графічных аркушах



Персанальная выстава “Царства Саламона” мастака Юрыя Якавенкі адкрылася ў гарадзенскай выставачнай зале. Большую частку выставы прадстаўляюць ілюстрацыі да ўнікальнай кнігі “Песня песняў цара Саламона”, якая выйшла ў Італіі. Таксама прадстаўлены ілюстрацыі да кнігі грэцкага аўтара Хрыстаса Янакіса. Пра сваю выставу распавядае сам Юры Якавенка:

– Адмысловыя станкавыя працы. Гэта адзін перыяд – 3-4 годы. Тут працы так падабраныя, каб яны адлюстроўвалі гэты перыяд. Некаторыя працы са станкавых пераходзяць у нейкі ілюстратыўны шэраг. З ілюстрацый знаходзіш нейкі кампанент, нейкі элемент, нейкую цікавую ідэю – тут усё ўзаемазвязана.

За апошнія 10 год адбылося каля 60-ці персанальных выставаў аўтара ў Беларусі, Літве, Польшчы, Украіне, Швецыі, Бельгіі і іншых еўрапейскіх краінах.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Савелія Малчанава