Песня па-беларуску адкрые дзіцячае „Еўрабачанне-2014”



Песня «Сокал» прадстаўніцы Беларусі Надзеі Місяковай прагучыць першай на дзіцячым музычным конкурсе, які сёлета пройдзе на Мальце.

Такія вынікі жараб’ёўкі дзіцячага музычнага конкурсу, якая прайшла напярэдадні. Юная спявачка словы і музыку да сваёй песні напісала сама. Увогуле ж прадстаўніца нашай краіны на дзіцячым «Еўрабачанні» спявае на беларускай, расейскай і ангельскай мовах. Надзеі 14 гадоў. Яна нарадзілася і жыве ў Менску.

У дзіцячым «Еўрабачанні» прымаюць удзел выканаўцы з 16 краінаў. Беларусь ўдзельнічае ў дзіцячым «Еўрабачанні» з моманту яго заснавання ў 2003 годзе. За гэты час прадстаўнікі Беларусі выйгралі конкурс двойчы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ctv.by