Песня пра Шчучыншчыну стала новым беларускім хітом
„Шчучыншчына” – спеўная пародыя на дзяржпрапаганду стала хітом у байнэце.
Кліп набірае дзясяткі тысячаў праглядаў у сацсетках і на відэарэсурсах. Аўтарамі роліку сталі звольненыя акторы Купалаўскага тэатру Міхал Зуй і Дзмітрый Есяневіч, якія заснавалі ўласны YouTube-канал „ЧинЧинЧенэл”, дзе выступаюць у ролі тыповых беларускіх чыноўнікаў. Песню пра Шчучыншчыну выканала жонка Міхала Алена Зуй-Вайцяхоўская. Сямейная пара таксама мае ўласны гурт Zui. У працы над словамі паўдзельнічаў і літаратар Андрусь Горват.
Некалькімі гадамі раней падобную песню пра „Шчучыншчыну” выконвалі менскія праекты ХайТак і Ethno_beat.
