«Петля Пристрастия» выпусціла новы альбом «Не тот человек»
У новы альбом гурта увайшлі 9 песень. Гэта першы альбом музыкаў за апошнія 2 гады.
«Галоўнай тэмай альбома з’яўляецца тэма развітання і вечнай разлукі з сабой ранейшым, са старым светам, са здароўем, у пэўным сэнсе, а таксама з усімі, для каго падарожжа скончылася. Мы запісалі гэта ў дастаткова складаных умовах і фізічнага, і псіхалагічнага характару, зараз рады падзяліцца сваёй маленькай перамогай. Пачастуйцеся пладамі беларускай восені, якія забрадзілі», – пішуць музыкі пра сваю навінку.
„Петля Пристрастия” актыўна падтрымлівала дэманстрантаў падчас пратэстаў у Беларусі. Пратэстнаму руху быў прысвечаны сінгл „Норма”.