Піліп Беспамылковы: „Белоруссия” – гэта знявага
Піліп Беспамылковы выпусціў чарговы жартаўлівы кліп, у якім вельмі настойліва рэкамендуе казаць «Беларусь», а не «Белоруссия».
Стаміўшыся ад навін, у якіх дыктары называюць нашу краіну няправільна, ён урываецца ў студыі тэлеканалаў і крадзе вядучых. Піліп звязвае выкрадзеных і прымушае іх вывучыць, што «Беларусь» – гэта адзіна правільная назва.
Нягледзячы на афіцыйную назву дзяржавы на расейскай мове «Республика Беларусь», у Расеі працягваюць савецкую практыку і называюць краіну «Белоруссия».
Юры Юрчанка, які спявае пад псеўданімам Піліп Беспамылковы, – вядомы змагар за беларускую мову. Гэта ўжо чацвёрты кліп Юрыя. Раней з’явіліся ягоныя вясёлыя кліпы «Спалі тлушч», «Мы любім бульбу» і кліп „Мова”.
Беларускае Радыё Рацыя
