Піншчына правядзе зіму
Унікальны абрад «Проводна нэділя» адбудзецца 9 траўня ў вёсцы Пінкавічы. Пяць год таму мясцовы Народны фальклорна-этнаграфічны калектыў «Крыніцы» адрадзіў традыцыю. Абрад праводзіцца ў першы тыдзень пасля Вялікдня і сімвалізуе прыход вясны.
«Проводна нэділя» стала адметнасцю калектыва, калі не сімвалам. Яго дэманстравалі на розных фестывалях, і за выступы заслугоўвалі ўзнагароды. Кажа мастацкі кіраўнік Ігар Няхайба:
– Былі на брэндзе “Лунінецкія клубніцы”, дзе атрымалі дыплом. У Івацэвіцкім раёне на свяце-конкурсе “Край чарнічны – край музычны” былі, таксама адтуль прывезлі дыпломы і каштоўны падарунак. Ездзілі на рэспубліканскі кірмаш “Шырокая Масленіца”, што праходзіў у Менскім раёне, у вёсцы Азярцо. Як гаворыцца, мы на месцы не сядзім.
Палескі абрад «Проводна нэділя» занесены ў Рэспубліканскі статут нематэрыяльных каштоўнасцяў. Паводле слоў удзельнікаў калектыва, такога звычая, як у вёсцы Пінкавічы, больш на Беларусі няма.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск
Фота pinsknews.by