Пінск адзначае 921-годдзе



У Пінску адзначаюць 921-годдзе горада. Святкаванні пачаліся ўрачыстым адкрыццём пасля працяглай рэканструкцыі вуліцы Леніна, якая цяпер аб’яўлена пешаходнай зонай.

Па словах краязнаўцы Эварда Злобіна, гэтага чакалі звыш 30-ці год:

– Пра гэта пачалі гаварыць яшчэ з канца 80-х гадоў. Цікава, ці можна цяпер гэта назваць адной вуліцай?  Гэтая рэканструкцыя разбіла яе на пяць завулачкаў, якія розняцца па сваёй эстэтыцы, па выкананні.

Цяперашняя вуліца Леніна ў Пінску мае багатую 700-гадовую гісторыю.

За стагоддзі змяніла каля дзесятка назваў. Так да Другой Сусветнай гэта была вуліца імя Тадэвуша Касцюшкі.

Бронзавая скульптура пінчука. На пастаменце надпіс «Па-першае, я з Пінска …» – ёсць легенда, што менавіта так заўсёды пачыналі сваю размову пінчукі.

Беларускае Радыё Рацыя, Пінск

Фота sb.by