Пінск перадаў Лідзе тытул “Культурная сталіца Беларусі”



За год у межах акцыі ў горадзе над Пінай адбылося каля паўтысячы мерапрыемстваў, сярод якіх фестываль “Зоры над Пінай” і міжнародны фестываль арганнай музыкі. Закладзеная “Алея падзеяў”.

Сапраўды “народным праектам” стаў выхад кнігі “Пінск – палеская легенда”. Кажа аўтар Таццяна Хвагіна:

– Кніга напісана такім стылем і слогам, як для жыхароў Пінска, ці для тых, хто выехаў з Пінска, мае тут карані і будзе вельмі прыемна пачытаць пра горад. Таму што, хоць яна мае вельмі шмат інфармацыі, але ўсё час ад часу я старалася даваць такія літаратурныя вобразы Пінска. Хто задаволены, што яго дом трапіў у кнігу, хто задаволены, што любімая вуліца, хто задаволены, што ён бачыў свой раён у нейкім незвычайным ракурсе.

Рэспубліканская акцыя “Культурная сталіца Беларусі” ладзіцца Міністэрствам культуры з 2010 года. Галоўная мэта – пазнаёміць жыхароў краіны з лепшымі дасягненнямі нацыянальнай культуры, прыцягнуць айчынных і замежных турыстаў у рэгіёны.

Беларускае Радыё Рацыя