Пінская паэтка Алена Ігнацюк сустрэлася са сваімі менскімі чытачамі
Пінская паэтка Алена Ігнацюк сустрэлася са сваімі менскімі чытачамі. Вечарына адбылася ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча пры сталічным касцёле святых Сымона і Алены.
— У мяне была няня. Яе звалі Фруза. Яна на мяне так моцна паўплывала, што павяла мяне ў рамантычныя лугі калісьці, у палісад, у лес. Відаць таму я стала рамантыкам у 60-я – 70-я гады. Жыццё пераўтварылася ў каляровы сон. У такім сне жыве гераіня майго першага зборніка “Нота ля”. Калі выходзіш за межы сну, трапляеш у рэальнасць.
Алена Ігнацюк выкладае культуралогію ў Палескім універсітэце. Родам яна з-пад Драгічына. Некаторыя свае вершы яна напісала на роднай палескай гаворцы.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск