Пінскі музей Беларускага Палесся падрыхтаваў выставу пра І Сусветную вайну
Памяць пра Першую Сусветную вайну. Пінскі музей Беларускага Палесся падрыхтаваў для наведвальнікаў выставу прысвечаную трагічным падзеям на беларускіх землях у 1914-1918 гадах. Фотаздымкі, вытрымкі з газет, вайсковыя ўзнагароды ды шмат іншых артэфактаў распавядуць пра Вялікую вайну на Беларусі.
«Дагэтуль узнікаюць праблемы з асэнсаваннем Першай Сусветнай вайны на нашых землях,» – кажа намесніца старшыні Таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна:
— Некаторыя героі той вайны аказаліся лідарамі Белага руху: Булак-Булаховіч і іншыя. Яны ж былі і там героямі, а потым і другімі, і гэта было«не з рукі» ўспамінаць пра іх. Што такое Брэсцкі мір: аддалі кавалак тэрыторыі: падзялілі Беларусь, падзялілі Украіну і потым такія ахвяры панеслі, а нічога з гэтага не скарысталі.
Выставу прысвечаную падзеям Першай Сусветнай вайны на Беларусі пінскі музей адкрые на наступным тыдні, чакаецца, што яна будзе працаваць каля месяца.
Беларускае Радыё Рацыя