Пінскія аматары гісторыі ствараюць віртуальны музей Рамана Скірмунта



Пачалася праца па стварэнні віртуальнага музея выбітнага беларускага палітыка першай паловы ХХ стагоддзя. Ініцыятыва належыць пінскім аматарам гісторыі, якія плануюць ажыццявіць праект да 150-годдзя Скірмунта.

Па задумцы віртуальны музей будзе не толькі змяшчаць біяграфічныя матэрыялы, але і дасць магчымасць наведаць праз сеціва магілу Скірмунта, прайсціся па парку ў Парэччы, які заклаў сам прэм’ер Беларускай Народнай Рэспублікі.

«Парк уяўляе сабой помнік прыроды, таму экскурсаводы намагаюцца не абмінаць яго», — адзначае намесніца старшыні Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна:

Стварэнне віртуальнага музея, гэта адзін з крокаў па годнаму ўшанаванню памяці Скірмунта да ягоных 150-х угодкаў. У рэальным жыцці, краязнаўцы лічаць, што перш за ўсё неабходна паставіць годны помнік на месцы пахавання.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск