Пісьменнік Альгерд Бахарэвіч расказаў, як жыве беларуская літаратура ў выгнанні



Празаік Альгерд Бахарэвіч і яго жонка паэтка Юлія Цімафеева вось ужо два гады і тры месяцы знаходзяцца ў эміграцыі.

Бахарэвіч Альгерд

Увогуле яны выехалі ў Аўстрыю, але за гэты час аб’ехалі ўсю Еўропу, дзе выступалі на розных літаратурных фестывалях, імпрэзах і сустрэчах з чытачамі. Альгерд Бахарэвіч прызнаецца, што ўдаецца таксама выкройваць час і для творчасці.

– Наконт вынікаў, то што да мяне – я напісаў кніжку апавяданняў, якая называецца «Ператрус у музеі», і спадзяюся яна сёлета выйдзе па-беларуску. Ёсць вельмі шмат эсэ, перакладзеных на шматлікія мовы. Так што я не магу паскардзіцца, што мая творчасць цяпер не развіваецца. Пытанне ў тым, што беларускі чытач сёння таксама эміграваў следам за пісьменнікамі. Такім чынам мы маем беларускую літаратуру ў выгнанні – як аўтараў, так і чытачоў.

Праўда, большасць з іх – гэта пачынаючыя чытачы. Толькі тут, у эміграцыі, яны пачынаюць адкрываць для сябе родную беларускую літаратуру. І таму гэта трэба ўлічваць у сваёй цяперашняй творчасці, – прызнаецца Альгерд Бахарэвіч.

Цалкам стужка:

Беларускае Радыё Рацыя