Піт Паўлаў адыграў 71 дваровы канцэрт



71 дваровы канцэрт, калі браць ад пачатку пратэстаў, адыграў цяперашні лідар гурта N.R.M. Піт Паўлаў. І ён не збіраецца спыняцца.

Пра тое, як прайшоў апошні, распавядае сам спявак.

– Вам не пашанцавала. Гэта не юбілейны канцэрт, гэта 71-ы канцэрт. Толькі што, пяць хвілін таму, я ў Зялёным Лузе сыграў сямідзясяты канцэрт. І я пра вас шмат чаго ведаю. Па-першае, я ведаю, што ў Менску 2 мільёны „лялькаводаў”. У кожным двары зараз – вось такое ж самае. Вось я толькі што прыехаў з Зялёнага Луга. На Зубры ўчора было трыста пяцьдзясят чалавек. Там у кожным двары стаяць “льлькаводы” і тузаюць за тайныя нітачкі, каб я прыйшоў і для вас спяваў.

У буйных беларускіх гарадах за месяцы пратэстаў аформілася новая дваровая субкультура. Па раёнах у дварах суседзі збіраюцца ўвечары разам, каб паслухаць выступленні спевакоў, літаратараў, філосафаў, артыстаў.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск