Піт Паўлаў адзначыў народзіны канцэртам у Варшаве
13 гадоў таму
Вакаліст гурта N.R.M. Піт Паўлаў адзначыў народзіны вялікім электрычным канцэртам у Варшаве. Імпрэза прайшла ў клубе “Scena Chmielna”.
Працягвае артыст:
– Я хацеў бы заўсёды на народзіны граць канцэрт. Мне здаецца, гэта самае лепшае, што я магу рабіць. Ад пачатку вайны гама колераў у маім гардэробе рэзка пайшла да чорна-белай. Не тое, каб я зусім не выкарыстоўваю іншых фарбаў, але я да чорнай дадаю белае, шэрае, светла-шэрае, цёмна-шэрае, брудна-белае, брудна-чорнае.
Некаторыя кампазіцыі, якія музыкі зайгралі на канцэрце, былі выкананыя раней у акустычным варыянце ва Украіне. Там Піт Паўлаў выступіў перад байцамі Палка Кастуся Каліноўскага.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя