Піт Паўлаў плануе стварыць праект “Піла Вайны”
Піт Паўлаў плануе стварыць праект “Піла Вайны”.
“На такую назву мяне справакавала напісанне па-англійску Варшавы – горада, дзе я цяпер жыву”, – патлумачыў артыст.
– Я калі прачытаў, як напісана Варшава па-ангельску, War saw – «піла вайны», і я падумаў, што трэба зрабіць такі праект «Піла Вайны», што я жыву ў «Піле Вайны». Я пачаў насіцца з гэтай думкай, агучыў яе некалькі разоў. І тут нечакана да мяне падыходзіць нехта і кажа: я чуў, што ты збіраешся рабіць альбом калабарацыяў, з іншымі музыкамі «Піла Вайны». Я быў страшна здзіўлены, што гэтая легенда, а я яшчэ ў галаве не сфармуляваў, а яна ўжо была сфармулявана – што гэта будзе менавіта калабарацыя.
Піт Паўлаў дадаў, што ён пачаў ужо запісваць песні з цікавымі яму артыстамі. “Гэта творцы, якія раней былі заўважнымі, а зараз сышлі з музыкі”, – патлумачыў спявак.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя