Піт Паўлаў прэзентаваў рэпартаж „Гітара і аўтаматы”



Піт Паўлаў прэзентаваў рэпартаж „Гітара і аўтаматы” пра паездку ва Украіну для падтрымкі Палка Каліноўскага. Відэа ўключае канцэрт музыкі для дабраахвотнікаў, размовы з ваярамі і рэфлексію творцы на тэму вайны.

Пра цяперашняе стаўленне да ўласнага рэпартажа распавядае музыка.

– Гэта не так даўно ў маім жыцці было, але ўражанні на столькі моцныя, і мой мозг запаўняў дзіркі, якія ёсць у мантажы, мой мозг мне дамалёўваў, што было перад гэтым, што было пасля гэтага, што адбывалася, пра што былі гаворкі. І ўвесь час успрываюць усё новыя і новыя нюансы. Я нешта змог расказаць на прэзентацыі, але гэта малая частка ўсяго. І я спадзяюся, што некаторыя рэчы, напрыклад, маё інтэрв’ю з псіхолагам было недзе на палову гадзіны, а сюды ўвайшло можа тры хвіліны. Гэта магчыма атрымаецца змантаваць і выкласці асобным трэкам.

Цяпер Піт Паўлаў знаходзіцца ў еўрапейскім туры, але пасля яго завяршэння плануе працягнуць працу над відэа з Украіны.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя