«Плакаты вельмі польскія»



У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у Менску адкрылася выстава польскага мастака Рышарда Каі «Плакаты вельмі польскія».OLYMPUS DIGITAL CAMERA

 

Як распавяла дырэктарка цэнтра Наталля Шаранговіч, выстава адкрытая дзякуючы шматгадоваму супрацоўніцтву цэнтра з Польскім Інстытутам у Менску.

— Штораз яны прывозяць розных мастакоў, творцаў і розныя праявы сучаснага польскага мастацтва. Польскі плакат, увогуле, заўжды з′ява — з′ява еўрапейская, з′ява дваццатага стагоддзя. Мы ведаем шмат плакатыстаў, што працавалі ў 50-я – 60-я гады, і вельмі знакамітых плакатыстаў, але польскі плакат застаўся з′явай і на сённяшні дзень і Рышард Кая — адна з сучасных зорак польскага плаката.

Вельмі цікава паглядзець, якім чынам Рышард Кая атаясамлівае для сябе Польшчу, яе гарады, якімі сімваламі і знакамі ён іх раскрывае, з якой любоўю ён гэта робіць. І галоўнае, наколькі прафесійныя гэтыя плакаты. «Думаю, што гэта будзе вельмі добрая школа для беларускіх графічных дызайнераў і плакатыстаў, для нашай моладзі. Гэта важны момант супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Польшчай. І гэтая праца будзе працягвацца», — сказала Наталля Шаранговіч.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Па словах Рышдарда Каі, ён упершыню ў Беларусі. Краіна яго прыемна ўразіла і ён не выключае, што гэта адлюструецца ў ягонай творчасці:

— Я не ведаў, што ў Беларусі так прыгожа, я ў захапленні — чыстая краіна прыгожых людзей, цудоўных, культурных людзей, якія пасміхаюцца, займаюцца мастацтвам. Цяпер я буду прыязджаць сюды вельмі часта, і можа зраблю і нейкі беларускі плакат. Я сапраўды зачараваны тым, якая прыгожая Беларусь, а людзі — проста фантастычныя. І я думаю, што беларусы нават не ведаюць наколькі цудоўны яны народ і якая колькасць людзей тут мае ў сабе асабістую культуру.

 

Па словах мастака, гэта не пустыя кампліменты. За 2 дні, якія ён знаходзіцца ў Менску, у яго склалася менавіта такое ўражанне. «Магчыма, я памыляюся, бо мала пакуль тут быў. Паўсюль ёсць і злыя і добрыя. Але вось за гэтыя дні я не сустрэў злых, а толькі добрых», — сказаў мастак.

 

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя